Gulagu.net паведамляе, што Навальнага, магчыма, катавалі перад смерцю


Расейскі праваабарончы праект Gulagu.net распавёў, што мае звесткі пра магчымае выкарыстанне гвалту ў дачыненні апазіцыйнага лідара Аляксея Навальнага 15-16 лютага.

Удзельнікі акцыі ў памяць аб Аляксеі Навальным трымаюць яго партрэт насупраць будынку пасольства Расейскай Федэрацыі ў Варшаве пасля навін пра смерць Аляксея Навальнага. Варшава, Польшча. 16 лютага 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Таксама, паводле Gulagu.net, палітыка звязвалі, абезрухоўвалі, блакавалі рукі і ногі, катавалі холадам. Гэтую інфармацыю праваабаронцы перадалі галоўнаму расследавальніку смерці Навальнага, журналісту Хрыста Грозеву.

Праваабаронцы заклікаюць сям’ю Навальнага адкласці пахаванне і правесці незалежную экспертызу і даследаванне за межамі РФ.

«Сёння 25.02.24 цела Навальнага – гэта галоўны доказ яго забойства і наступных маніпуляцыяў з ім з мэтай утойвання гэтага страшнага злачынства, здзейсненага дзеля дыктатара Пуціна», – кажуць у Gulagu.net.

Праваабаронцы абяцаюць 26 лютага апублікаваць поўны спіс аператыўнікаў, якія маюць дачыненне да гібелі Навальнага.

Нагадаем, пра тое, што Аляксей Навальны памёр у папраўчай калоніі № 3 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, 16 лютага паведаміла мясцовае ўпраўленне федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП). Яму нібыта стала кепска пасля прагулкі. Чаму памёр Навальны, дакладна не вядома. У адмысловай даведцы пазначана: «Прычыны смерці – натуральныя».

Цела палітыка аддалі сямʼі толькі праз 8 дзён. Маці спадара Аляксея спачатку нават не казалі, куды адвезлі цела. Потым, як апавяла Людміла Навальная, следчы пачаў яе шантажаваць, патрабаваў, каб развітанне было таемным, іначай палітвязня пахаваюць наўпрост на тэрыторыі калоніі.

Hавiны
Пуцін надаў новае званне намесніку дырэктара ФСВП, які катаваў Навальнага
2024.02.20 15:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў