Палітвязня Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар


Жонка журналіста палітвязня Дзяніса Івашына Вольга паведамляе, што яе мужа чарговы раз змясцілі ў карцар.

Затрыманы гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын.
Фота: baj.by

Вольга Івашына падчас спробы перадаць перадачу свайму мужу Дзянісу даведалася, што яго змясцілі ў карцар.

«Сённяшнюю нашую перадачу для Дзяніса Івашына з вігілійнымі аплаткамі і прысмакамі прымаць адмовіліся, бо… Ён зноў патрапіў у карцар. Безумоўна, за »жудаснае парушэнне« правілаў месца, дзе наагул ня мае знаходзіцца, як і тысячы іншых палітзняволеных закладнікаў. Пакуль дакладна невядомы тэрмін прызначанага »пакарання« і нават час змяшчэння Дзяніса туды, але можна меркаваць, што »падарунак« падрыхтаваны на ўвесь святочны час, іначай які ж гэта »падарунак« тады?», – паведамляе Вольга Івашына.

Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына абвінавацілі паводле арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць органаў унутраных справаў»). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў. Пазней стала вядома, што журналісту прад’явілі новае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 КК РБ («Здрада дзяржаве»). Па гэтаму артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў.

Артыкулы
Новае абвінавачванне журналісту Дзянісу Івашыну ў «здрадзе дзяржаве» пацвердзілася
2021.10.30 20:29

 

АК belsat.eu

Стужка навінаў