Міністэрства ўнутраных спраў 23 снежня прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем групу грамадзян, якія аб’ядналіся праз інтэрнэт-рэсурсы «Радыё Свабода», паведамілі ў прэс-службе ведамства.
На пачатку гэтага месяца суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў тэлеграм-канал, сацсеткі службы «Радыё Свабода» і ютуб-канал «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Гэта адбылося на наступны дзень пасля таго, як ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага рэжыму, які мае дачыненне да міграцыйнага крызісу.
Таксама сёння стала вядома, што супраць журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу.
Раней «экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі яшчэ два незалежных беларускіх медыя: «БелаПАН» ад 12 лістапада і «Белсат» ад 3 лістапада.
АД, belsat.eu