«BYSOL» ужо выплаціў на падтрыманне палітвязняў 49 500 еўраў, сабраных падчас марафону салідарнасці


Фонд салідарнасці «BYSOL» выплаціў 49 500 еўраў на падтрыманне палітвязняў і іхных сем’яў са сродкаў, атрыманых у выніку марафону салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!», які прайшоў 29 ліпеня. Усяго ў фонд «BYSOL» было размеркавана 100 тысяч еўраў з агульнай сумы сабраных сродкаў.

Андрэй Стрыжак, заснавальнік фонду «BYSOL».
Фота: zerkalo.io

Сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак заявіў, што цяпер «BYSOL» задаволіў 99 заявак.

«З першага траншу ад марафону мы зможам аплаціць яшчэ 100 заявак, таму заклікаем падаваць заяўкі для атрымання дапамогі ў памеры 500 еўраў», – напісаў Стрыжак.

Аформіць заяўку на атрыманне дапамогі можна праз наступныя спасылкі: для сем’яў палітвязняў і для вызваленых палітвязняў.

На дапамогу могуць разлічваць тыя, хто яшчэ не атрымліваў дапамогі ад «BYSOL» у выглядзе разавай выплаты або персанальнага збору цягам 2022–2023 гадоў. Таксама грошы могуць атрымаць і тыя, хто раней атрымаў дапамогу ад «BYSOL» у межах кампаніяў дапамогі дзецям (збор на летні адпачынак, збор да школы, калядны збор).

Усяго падчас марафону было сабрана 545 740,22 еўра, з якіх «BYSOL» былі перададзеныя 100 тысячаў. Агулам васьмі ініцыятывам і арганізацыям перавялі 218 900 еўраў.

  • Беларуская рада культуры – 9 500 еўраў.
  • «Анархічны чорны крыж – Беларусь» – 13 500 еўраў.
  • Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam» – 13 500 еўраў.
  • Дабрачынная арганізацыя «Littouwin LIONS CLUB» – 13 500 еўраў.
  • Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным «Dissidentby» – 14 000 еўраў.
  • Дабрачынны фонд «Страна для жизни» – 18 000 еўраў.
  • Ініцыятыва «BY_help» – 36 900 еўраў.
  • Фонд беларускай салідарнасці «BYSOL» – 100 000 еўраў.

Аднак на пачатку кастрычніка МУС і Следчы камітэт Беларусі паведамілі аб завядзенні крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 361-2 КК («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці») у дачыненні арганізатараў і ўдзельнікаў марафону. Тады ў МУС паведамлялі, што нібыта 60 чалавек зрабіліся фігурантамі крымінальнай справы за марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Інтэрв’ю
45 палітвязняў і 130 сем’яў палітзняволеных ужо атрымалі дапамогу ў межах марафону салідарнасці
2023.10.05 19:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў