22 кастрычніка адбыўся першы пасля амаль 8-месячнага перапынку рэйс арабскай лоўкост-авіякампаніі «Flydubai» маршрутам Менск – Дубай. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў.
Плануецца, што да 31 траўня 2023 года палёты будуць штодзённымі. Час у палёце – 6 гадзінаў 30 хвілін.
Рэйсы «Flydubai» Менск – Дубай былі прыпыненыя ў лютым 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
З Менску ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты таксама можна дабрацца і рэйсамі «Белавія» – самалёты прыбываюць у аэрапорт гораду Шарджа.
Глеб Нержын belsat.eu