Мінабароны Расеі: Знішчальнікі Су-35С пачалі пералёт у Беларусь


Экіпажы шматмэтавых знішчальнікаў Су-35С Усходняй ваеннай акругі, якія прыцягваюцца да праверкі сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы, пачалі пералёт на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, паведамляецца на сайце Мінабароны Расеі.

Знішчальнік СУ-35. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Wikimedia Commons

Паводле ведамства, расейскія знішчальнікі Су-35С маюць адпрацаваць палёты на максімальную адлегласць, пасадку на беларускія аэрадромы, а таксама сумесна з беларускімі спецыялістамі падрыхтавацца да паўторных вылетаў.

Адзначаецца, што праверка сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы пройдзе ў два этапы.

ВІДЭА
Непланаваныя ваенныя гульні Лукашэнкі з Пуціным. Ці пачалася расейская акупацыя Беларусі?
2022.01.21 17:32

Першы этап працягнецца да 9 лютага, ягоным вынікам мусіць быць стварэнне групоўкі войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Запланаваныя таксама «арганізацыя аховы і абароны важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў, ахова Дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы, праверка гатовасці і здольнасці дзяжурных па супрацьпаветранай абароне выканаць задачы па прыкрыцці важных абʼектаў на тэрыторыі Беларусі».

Другі этап запланаваны на 10-20 лютага. «Будзе праведзенае сумеснае вучэнне «Саюзная рашучасць-2022», у межах якога будуць адпрацаваныя пытанні стрымання і адбіцця вонкавай агрэсіі, а таксама процідзеяння тэрарызму і абароны інтарэсаў Саюзнай дзяржавы», – удакладнілі ў Мінабароны Расеі.

Hавiны
ЗША паставілі ва Украіну больш за 90 тонаў зброі
2022.01.22 11:57

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў