«Гэта сігнал усім здраднікам». Херсонскі дэпутат пракаментаваў падрыў машыны калабаранта


Партызанскі рух у акупаванай Херсоншчыне працягвае ўзмацняцца. Пра гэта 19 чэрвеня ў ранішняй «Студыі Белсат» заявіў дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань, каментуючы падрыў машыны былога начальніка калоніі ў Херсоне Яўгена Собалева, які перайшоў на бок расейскіх акупантаў.

Паводле дэпутата, пасля задушэння мітынгаў людзі перайшлі ў падполле і гэтак працягваюць расклейваць улёткі, развешваць украінскія сцягі і ўзрываць акупантаў.

Раней былі ўзарваныя ў машыне чатыры расейскія жаўнеры, а цяпер – былы начальнік калоніі Собалеў.

«Ён найвышэйшага рангу здраднік, бо на базе гэтай калоніі размяшчалася тэхніка Расейскай Федэрацыі і частка вайскоўцаў. А вязняў выкарыстоўвалі ў рамонце тэхнікі акупанта», – адзначыў Хлань.

Падрыў машыны Собалева – «гэта сігнал усім здраднікам, што ім не ўдасца сысці ад адказнасці, іх дастануць нашыя партызаны». Зараз Собалеў у больніцы, ёсць інфармацыя, што яму могуць ампутаваць ногі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 18 чэрвеня
2022.06.18 18:57

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў