У Польшчы стала больш замежных студэнтаў. На другім месцы паводле колькасці – беларусы


У 2022/2023 навучальным годзе колькасць замежных студэнтаў у Польшчы павялічылася на 17,9 %, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё са спасылкай на Галоўную статыстычную ўправу краіны.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: uczelnie.info.pl

Агулам у Польшчы цяпер вучацца 105,4 тыс. замежнікаў. Найбольшую групу з іх склалі ўкраінцы – 48,1 тыс., гэта 45,6 % ад усіх замежных студэнтаў. Беларусы апынуліся на другім месцы – 12 тыс., або 11,4 % ад усіх замежных студэнтаў.

На трэцім месцы – грамадзяне Турцыі: 3,8 тыс., або 3,6 % ад агульнай колькасці замежных навучэнцаў ВНУ.

Агляд
«Адукацыя, не падобная да нашай савецка-наменклатурнай». Дзе беларусам вучыцца за мяжою
2023.05.30 09:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў