Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан склікаў нацыянальны Савет бяспекі. Прычынаю для паседжання стала прыпынення паставак нафты з Расеі па трубаправодзе «Дружба», які ідзе праз тэрыторыю Украіны.
У сувязі з надзвычайнымі падзеямі прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан склікаў Савет бяспекі. Паседжанне адбылося ў кляштары кармелітаў. Прычынай для паседжання сталася прыпыненне паставак нафты з Расеі па трубаправодзе «Дружба», які ідзе праз тэрыторыю Украіны.
У выніку ракетнага абстрэлу нафтаправод ва Украіне быў абясточаны. Вугоршчына засталася без сыравіны.
Па выніках нарады міністр нацыянальнай абароны Крыстаф Салай-Баброўніцкі расказаў, што Вугоршчына забяспечаная нафтай на бліжэйшыя месяцы, а адносна ракетаў у Польшчы пакуль шмат нявызначанасці – ён размаўляў з Генеральным сакратаром NATO і міністрамі суседніх краінаў, «усе выступаюць за спакой».
Алена Аляксандрава belsat.eu