Віцэ-прэзідэнта Саюзу палякаў Беларусі Рэнату Дземянчук зацягнулі ў аўтобус без знакаў.
Рэнату Демянчук затрымалі ў Горадні каля пад’езда людзі ў форме падобнай на ГУБАЗіК.
Спадарыню адпусцілі каля 21:40. Яе затрымалі ў рамках праверкі за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Прэтэнзіі выклікала культурніцкая імпрэза, якая адбылася яшчэ перад зменай заканадаўства аб арганізацыях. Ці ўзбуджана крымінальная справа пакуль невядома.
МГМ, belsat.eu