У Беларусі прапаноўваецца абмежаваць заканадаўчую функцыю прэзідэнта ў частцы выдання дэкрэтаў, паведамляе БелТА.
Пра гэта заявіў сёння на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі старшыня КС Пётр Міклашэвіч:
«У мэтах больш поўнай рэалізацыі парламентам заканадаўчай функцыі прапаноўваецца выключыць з Канстытуцыі палажэнні, якія прадугледжваюць дэлегаванне Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі прэзідэнту заканадаўчых паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закону, а таксама выданне прэзідэнтам са сваёй ініцыятывы або на прапанову ўраду ў сілу адмысловай неабходнасці часовых дэкрэтаў, якія маюць сілу закону».
Таксама ў Канстытуцыю прапаноўваецца ўнесці палажэнне аб прынясенні парламентарамі прысягі на вернасць народу.
ІІ belsat.eu