Затрымалі групу адвакатаў, якія баранілі анархістаў


Адвакатам закідаюць разгалошванне звестак следства. Колькі чалавек затрымана, невядома.

Судовы працэс над вясноўцамі ды анархістамі. Скрыншот: Беларусь 1

Звязаны з беларускімі сілавікамі ананімны Telegram-канал «Сводки центра» паведаміў удзень 13 верасня пра затрыманне ранкам 12 верасня групы адвакатаў, звязаных са «справай анархістаў». Са спасылкаю на байцоў ГУБАЗіКу канал апраўдваецца: «Гэта зусім не ўпярэджанае стаўленне, а банальныя злачынствы». Сам ГУБАЗіК, як і іншыя каналы сілавікоў, не паведамляюць пра гэтае затрыманне.

Паводле каналу, адвакаты звязаныя са зліваннем асабовых звестак сілавікоў у сеціва і вінаватыя ў разгалошванні звестак следства. За другое паводле арт. 407 КК РБ пагражае штраф або арышт. Ці збіраюцца судзіць адвакатаў і за разгалошванне асабовых звестак сілавікоў, не ўдакладняюць.

6 верасня ў «справе анархістаў» вынеслі жорсткія прысуды: ад 5 да 17 галоў пазбаўлення волі, на 9 чалавек сумарна 94 гады. Усіх фігурантаў справы прызналі палітычнымі вязнямі. Падсудных абвінавацілі паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, арганізацыі масавых закалотаў і ўдзеле ў іх. СК ахарактарызаваў вязняў як «арганізатараў і кіраўнікоў шэрагу арганізаваных злачынных групаў, што мелі аўтаномныя ячэйкі ў рэгіёнах Беларусі са сваймі лідарамі». Суд у першы ж дзень зрабілі закрытым.

Пасля суда затрымалі Насту Лойку і Данілу Кашэўскага, якіх кінулі пад адміністратыўны арышт, і часовую павераную ў справах Еўрапейскага Звязу ў Беларусі Эвэліну Шульц, якую адпусцілі пасля дзвюх гадзінаў у РУУС.

Артыкулы
«Проста ўзяць і выйсці за дзверы…» Марфа Рабкова апавяла ў лісце пра першы дзень суда
2022.05.02 09:29

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў