Абʼяднаны пераходны кабінет плануе ўсталяваць адносіны з афіцыйным Кіевам


Прадстаўнік па замежных справах Абʼяднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны, паведамляецца ў Тэлеграм-канале Кабінету.

Даведка
Валерый Кавалеўскі.
Фота: Telegram / CabinetST

Плануецца, што падчас паездкі Валер Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскія ўлады аб дзейнасці Кабінету. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці Беларусі і Украіны ва ўмовах расейскай агрэсіі.

Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацы дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.

Напярэдадні дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч прызнаў памылкі Кіева ў пытанні беларускай палітыкі. Аляксей Арэстовіч назваў грандыёзнай праблемай, што ва Украіне не раздзяляюць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ.

Hавiны
«Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага
2022.10.10 19:59

АА belsat.eu

Стужка навінаў