Мікалаю Статкевічу споўнілася 67 гадоў. За кратамі ён сустракае чацвёрты дзень народзінаў запар


12 жніўня палітвязню Мікалаю Статкевічу споўнілася 67 гадоў. Чацвёрты год запар ён сустракае дзень народзінаў за кратамі. Лістоў ад Статкевіча няма больш за паўгода.

Марина Адамович, жена Николая Статкевича
Марына Адамовіч, жонка палітыка Міколы Статкевіча, паказвае фотаздымкі з сямейнага архіву. Менск, Беларусь. 26 студзеня 2021 года.
Фота: Белсат

Днямі жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч у сваім Facebook заклікала напісаць палітвязню лісты з віншаваннямі:

«Верагодна, ён не атрымае ніводнага віншавання, але мэта ізаляцыі, каб пра яго ды іх забыліся, не павінна быць дасягнутая».

У адмысловай заяве абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай адзначаецца, што 67-ыя народзіны Статкевіч сустракае ў адзіночнай камеры памерам з кабіну ліфта.

«Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца зламаць Статкевіча. Але Мікалай – чалавек з моцным духам, цвёрдым характарам і воляй у душы. Пра гэта сведчаць яго жыццёвая пазіцыя і ўчынкі. Сёння я б хацела пазычыць яму моцнага здароўя і як мага хутчэй апынуцца побач са сваёй жонкай, дзецьмі і паплечнікамі», – гаворыцца ў заяве Ціханоўскай.

Статкевіч за кратамі 1169 содняў, ані лістоў, ані звестак ад яго жонка не атрымлівае больш за паўгода.

Hавiны
У палітвязня Міколы Статкевіча ў калоніі пагоршыўся стан здароўя
2023.07.28 15:56

У ліпені з’явілася інфармацыя пра пагаршэнне здароўя палітвязня. Паведамлялася, што Статкевіча трымаюць у адзіночнай камеры і часта кідаюць у штрафны ізалятар.

Палітыка затрымалі ў траўні 2020 года. Паводле абвінавачвання ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» суддзя Мікалай Доля прызначыў яму 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму.

Інтэрв’ю
Чаму рэжым Лукашэнкі хавае інфармацыю пра палітвязняў
2023.08.02 09:51

Сёння ж роўна 1000 дзён, як у няволі застаецца журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева. Яе разам з Дар’яй Чульцовай затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Кацярыне прысудзілі 2 гады калоніі. Выйсці на волю журналістка мелася летась, аднак супраць яе выставілі новае абвінавачанне. У ліпені 2022 года суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка агучыў вырак: 8 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве».

Гісторыі
«Як бы ні было дрэнна, перабірай лапкамі». 1000 дзён за кратамі: правілы жыцця журналісткі Кацярыны Андрэевай
2023.08.12 08:10

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў