Паводле папярэдніх ацэнак, у Марыупалі загінулі да 22 тысячаў чалавек


Кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка адзначае, што становішча ў блакадным Марыупалі застаецца цяжкім. Спасылаючыся на папярэднія ацэнкі, у горадзе загінулі прыблізна 22 тысячы чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Разбураны Марыупальскі тэатр пасля бамбавання расейскімі войскамі.
Фота: Maxar

На думку чыноўніка, ацэнка колькасці ахвяраў у Марыупалі ўскладняецца, бо горад застаецца ў аблозе і блакадзе. Кірыленка адзначыў, што амаль два месяцы людзі былі без пітной вады, ежы ды святла, жылі пад ракетнымі абстрэламі і фактычна не мелі магчымасці пакінуць горад праз гуманітарныя калідоры. Паводле падлікаў абласной адміністрацыі, імаверная колькасць загінулых у Марыупалі дасягае 22 тысячаў чалавек. Незалежныя ацэнкі колькасці ахвяраў зрабіць пакуль немагчыма.

Hавiны
Полк «Азоў»: у Марыупалі расейскія войскі распылілі з беспілотніка невядомае хімічнае рэчыва
2022.04.11 23:37

Кірыленка таксама пракаментаваў паведамленні пра магчымую хімічную атаку ў Марыупалі, падрабязнасці якой пакуль цалкам не пацверджаныя:

«Мы ведаем, што мінулаю ноччу каля поўначы беспілотнік скінуў нейкае пакуль невядомае выбуховае прыстасаванне. Людзі на тэрыторыі Марыупальскага металургічнага заводу і вакол яго сталі адчуваць сябе кепска».

Вайсковы губернатар вобласці сказаў, што паведамленні з месца здарэння былі папярэднімі, таму ён не можа «на 100 % пацвердзіць або пракаментаваць іх», але можа пацвердзіць, што інцыдэнт адбыўся.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі 12 красавіка
2022.04.12 19:11

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў