Еўрапарламент прыняў дырэктыву аб крыміналізацыі абыходу санкцыяў


Дэпутаты Еўрапарламенту ўхвалілі новыя правілы для гарманізацыі выканання санкцыяў ЕЗ ва ўсіх краінах-чальцах.

Пасяджэнне Еўрапарламенту 23 лістапада 2022 года. Страсбург, Францыя.
Фота: кадр відэатрансляцыі / europarl.europa.eu

«За» дырэктыву аб крыміналізацыі парушэння і абыходу санкцыяў прагаласавалі 543 дэпутата Еўрапарламенту. Яшчэ 45 былі «супраць» і 27 «устрымаліся».

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, новы закон устанаўлівае паслядоўныя вызначэнні парушэнняў, якія тычацца абыходу санкцыі. Да адпаведных парушэнняў адносіцца незамарожванне сродкаў, невыкананне забароны на паездкі або эмбарга на пастаўкі зброі, перавод сродкаў асобам, якія падпадаюць пад санкцыі, або вядзенне бізнесу з дзяржаўнымі арганізацыямі краінаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Аказанне фінансавых паслугаў або юрыдычных кансультацыяў у абыход санкцыяў таксама стане каральным злачынствам.

Дырэктыва прадугледжвае, што пакаранне за парушэнне і абыход санкцый можа карацца пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў ва ўсіх краінах ЕЗ. Таксама суддзі павінны мець магчымасць накладаць вялікія штрафы на кампаніі. Новы закон дасць суддзям шырокі выбар механізмаў для пакарання парушальнікаў, мяркуюць у Еўрапарламенце.

Цяпер гэты дакумент павінна ўхваліць Еўрапейская рада. Закон набудзе моц праз 20 дзён пасля публікацыі ў часопісе ЕЗ. Пасля гэтага краіны Еўразвязу павінны будуць уключыць адпаведныя нормы ў нацыянальнае заканадаўства.

Аб’ектыў
У ЕЗ забаранілі сельскагаспадарчыя тавары з Беларусі і Расеі
2024.03.05 20:53

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў