Польскія ўлады разглядаюць варыянт поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы.
Пра магчымасць закрыцця мяжы распавёў прэс-сакратар ураду Польшчы Пётр Мюллер парталу Wirtualna Polska:
«У далейшых сцэнарах такі варыянт улічваецца. Цяпер мы адназначна накіроўваем па дыпламатычным і афіцыйным каналам такую інфармацыю беларускім уладам, што такая пагроза існуе, калі беларускія ўлады не спыняць гібрыдную вайну на мяжы».
Інфармацыя пра варыянт закрыцця мяжы даводзіцца праз беларускую амбасаду, МЗС і памежныя службы. З боку беларускіх уладаў, паводле Мюллера, пакуль няма ніякай рэакцыі.
9 лістапада Польшча цалкам закрыла пункт пропуску «Кузніца» («Брузгі» з беларускага боку).
ГГ, belsat.eu