Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна змясцілі ў ПКТ


Адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» пакарала мастака Алеся Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ, паведамляе «Вясна». Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні парадку калоніі.

Алесь Пушкін.
Фота: wikipedia

ПКТ – турэмная камера, з якой выходзяць толькі на працу і на паўгадзіны ў дзень на прагулку. Падчас прагулкі забаронена стасавацца з іншымі зняволенымі. Перадачы не прымаюць, спатканні і званкі забароненыя.

Пра жыццё мастака за кратамі нядаўна расказала яго жонка Яніна ў інтэрв’ю «Народнай Волі»:

«Прыкладна праз дзесяць дзён ён тэлефануе, хаця размаўляем зусім мала – хвіліны па тры. Дае мне нейкія ўказанні, рэфлексуе на тое, што яму напісалі. Са здароўем, здаецца, усё ў парадку. І гэта галоўнае…»

Мастака затрымалі ў сакавіку 2021 года ды абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. У калоніі Пушкін знаходзіцца з сярэдзіны красавіка.

Адрас для лістоў: ПК №22, 225295, Берасцейская вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну

Hавiны
Беларускі ПЭН падлічыў, колькі дзеячаў культуры за кратамі
2022.07.30 20:10

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў