Прымусова вывезеным у РФ украінцам пачалі выдаваць расейскія пашпарты


Расея пачала выдаваць пашпарты грамадзянам Украіны, якія былі вывезеныя ў розныя рэгіёны краіны, паведамляе ўпаўнаважаная ў справах правоў чалавека Вярхоўнай Рады Людміла Дэнісава.

Фота: GETTY IMAGES

Паводле Дэнісавай, напісаць заявы на атрыманне расейскага грамадзянства прымусілі каля 14 тысяч асобаў, а 12 тысяч пашпартоў ужо нават выдадзеныя.

«Шляхам запалохвання найбольш уразлівых катэгорыяў асобаў – жанчын, асобаў з інваліднасцю і пенсіянераў – уладамі агрэсара было атрымана ад іх амаль 14 тысяч заяваў на прыём у грамадзянства Расеі і выдадзена 12 тысяч пашпартоў», – сцвярджае Дэнісава.

Паводле ейных словаў, пашпарты выдаюць прымусова.

Hавiны
Зяленскі: «Людзі прымуць мір у любым выпадку. Яны хочуць, каб гэтая вайна скончылася»
2022.04.10 20:33

АД belsat.eu

Стужка навінаў