«Адзіна правільнае рашэнне». Пуцін на Парадзе Перамогі апраўдаў вайну ва Украіне


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 9 траўня выступіў на Парадзе Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве. Падчас сваёй прамовы асноўную ўвагу ён звярнуў на падзеі ва Украіне і сітуацыю вакол яе.

Парад 9 траўня ў Маскве.
Фота: kremlin.ru

У сваім выступе Пуцін заявіў, што вайскоўцы РФ ваююць ва Украіне нібыта за людзей у Данбасе, за бяспеку радзімы. А разам з імі – апалчэнцы Данбасу.

Ён дадаў, што Расея заклікала Захад да сумленнага дыялогу, але краіны NATO не захацелі яе пачуць. Каля межаў РФ стваралася непасрэдная пагроза, рыхтаваўся напад, у тым ліку на Крым.

У выніку, заявіў Пуцін, Расея была вымушаная даць «папераджальны адпор агрэсіі»:

«Гэта было змушанае, своечасовае і адзіна правільнае рашэнне».

Пуцін таксама дадаў, што РФ ніколі не адмовіцца ад любові да радзімы, ад веры і традыцыйных каштоўнасцяў.

Апроч таго, ён абвясціў хвіліну маўчання на знак памяці загінулых і паабяцаў дапамагчы іхным сем’ям. Неўзабаве пасля гэтага прамова скончылася. Ніякіх дадатковых вайсковых крокаў ці пашырэння межаў РФ Пуцін не абвяшчаў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў