Васіль Бераснеў у шпіталі, хворую на рак пенсіянерку кінуць у калонію. Рэжым здзекуецца над палітвязнямі


Палітвязня Васіля Бераснева тэрмінова скіравалі з магілёўскай калоніі ў абласны шпіталь – яму патрэбная трансплантацыя ныркі. Яшчэ аднаму вядомаму палітвязню – Рыгору Кастусёву, не паведамляюць у калоніі пра вынікі анкалагічнага абследавання. Ён толькі нядаўна выйшаў з ШІЗА. Бесчалавечны лукашэнкаўскі рэжым не ведае літасці. «Белсат» штодзень фіксуе факты злачыннасці рэжыму.

Сцены і вышка калоніі № 5 у Івацэвічах. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: postalovsky-a.livejournal.com

У Бабруйску да двух з паловай гадоў калоніі прысудзілі 62-гадовую Алу Зуеву, якая таксама хварэе на анкалогію. Так званы суддзя Павел Карцінін не ўзяў гэты факт да ўвагі. Ён прызнаў жанчыну вінаватай паводле двух крымінальных артыкулаў – за «абразу» прадстаўніка ўлады і за «абразу» Лукашэнкі. Апроч вялікага турэмнага тэрміну, прызначыў ёй яшчэ штраф у якасці кампенсацыі пацярпелым – 2000 рублёў. Усё гэта – за некалькі каментароў у «Тэлеграме».

Трэці дзень у закрытым рэжыме працягваўся судовы працэс над музыкамі гурту «Tor Band» – Яўгенам Бурло, Дзмітрыем Галавачом і Андрэем Ярэмчыкам. Іхную справу разбірае суддзя Сяргей Салоўскі. Пра сутнасць абвінавачання праваабаронцам нічога невядома. «Вясна» паведамляе толькі, што, «у залежнасці ад ролі кожнага, іх абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў: ч. 3 арт. 130 КК (»Распальванне іншай сацыяльнай варожасці«), ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК (»Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім«), арт. 369-1 КК (»Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь«), арт. 368 КК (»абраза« Лукашэнкі). Справу пачалі разглядаць 14 верасня.

Гісторыі
Музыкі Юля і Пятро Марчанкі – пра турму, каханне і жангляванне мандарынамі ў камеры СІЗА-1
2023.09.29 08:00

Сёння стала вядома, што палітзняволенага навукоўца Юрыя Адамава перавялі ў папраўчую калонію № 3 пад Віцебскам (Віцьба). У ліпені яго асудзілі на тры гады калоніі за »фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці«(арт. 361-2 КК).

Адвакатаў працягваюць пазбаўляць ліцэнзіяў

У Віцебску так званы суддзя Сяргей Будрэвіч прысудзіў два з паловай года калоніі мясцоваму жыхару толькі за тое, што той рэзка выказаўся пра Аляксандра Лукашэнка ў тралейбусе. Міліцыянтаў выклікаў кантралёр.

Там жа, у Віцебскай вобласці, у «экстрэмізме» абвінавацілі кіраўніка аддзялення селгаспрадпрыемства «Маяк Браслаўскі» Міхаіла Кумпня. Яму прысудзілі («суддзя» Аляксандр Вязіцкі) сем сутак адміністрацыйнага арышту за падпіску ў «Аднакласніках» на суполку «Зеркало». Летась Міхаіл Кумпінь быў названы «Чалавекам года Браслаўшчыны».

Таксама 6 кастрычніка стала вядома, што Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіяў шасцёх адвакатаў. Прычыны розныя: ад «недастатковай кваліфікацыі» да «правін, не сумяшчальных са званнем адваката».

У той жа час МУС дадала ў свой «Спіс экстрэмістаў» чарговых 14 прозвішчаў. Трапілі ў спіс палітвязні: аператар Павел Падабед, Павел Фікаў і Яўген Пархоменка. У спісе МУС на 6 кастрычніка было 3372 прозвішчы.

Папоўніўся і «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Туды, у прыватнасці, трапілі беларускамоўнае «PALATNO Media», тэлеграм-канал Фонду спартовай салідарнасці Беларусі «Athletes for Freedom», youtube-канал «Пра Віцебск/Про Витебск», старонкі ў «Аднакласніках» «Усё аб Дуброўна» і «Валерий Трещинский», TikTok-акаўнты «beregi_sebia» і «Вольга Беларусочка».

На вечар 6 кастрычніка ў спісе афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі значылася 1482 чалавекі. Паводле праваабарончай ініцыятывы «Dissidentby», у Беларусі 1708 палітзняволеных. Людзей, асуджаных з палітычных прычын у Беларусі, можа быць нашмат больш.

Інтэрв’ю
45 палітвязняў і 130 сем’яў палітзняволеных ужо атрымалі дапамогу ў межах марафону салідарнасці
2023.10.05 19:53

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў