Віцяблянін выказаўся ў тралейбусе пра Лукашэнку – і быў засуджаны на 2,5 года калоніі


Віцябляніна Сяргея Бельскага засудзілі да 2,5 года калоніі строгага рэжыму за публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі. Мужчыну прызналі вінаватым у злачынстве паводле ч. 1 арт. 368 КК. Пра Лукашэнку ён выказаўся падчас паездкі ў тралейбусе, піша «Віцебская Вясна».

Исправительная колония № 3, Витьба, Беларусь
Папраўчая калонія № 3. Віцьба, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Акім Крумкач / Белсат

Вырак у судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску агучыў Сяргей Будрэвіч.

Паводле матэрыялаў справы, у ліпені 2023 года жыхар Віцебску Сяргей Бельскі «у грамадскім месцы – салоне тралейбуса, які рухаўся маршрутам № 12, пры праездзе па праспекце Фрунзэ ў горадзе Віцебску ў прысутнасці сведак, у сувязі з наяўнымі ў яго палітычнымі ды ідэалагічнымі поглядамі, публічна абразіў, гэта значыць прынізіў гонар і годнасць асобы Аляксандра Лукашэнкі».

Выказванні пасажыра нібыта ўтрымлівалі «негатыўную ацэнку і мелі ненарматыўную форму» і тым самым прыніжалі «аўтарытэт, гонар і годнасць асобы».

Што канкрэтна сказаў мужчына пра Аляксандра Лукашэнку падчас паездкі ў грамадскім транспарце, невядома. Але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, міліцыю выклікаў кантралёр. Сяргея Бельскага прызналі вінаватым і засудзілі да 2,5 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Гісторыі
«Садызм і параноя». Былы палітвязень тлумачыць, чым калонія строгага рэжыму розніцца ад «агульнай» зоны
2023.09.24 08:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў