Як беларускія добраахвотнікі абараняюць Бахмут


Беларускія добраахвотнікі з палка Кастуся Каліноўскага разам з украінцамі абараняюць горад Бахмут, дзе супрацьстаяць, між іншага, «вагнэраўцам».

Самы гарачы пункт нашай планеты расейскаму агрэсару не ўдаецца захапіць цягам некалькіх месяцаў. Найміты Пуціна люта атакуюць горад, гістарычны цэнтр Данбасу, але прасунуцца ўглыб не могуць. Апошнімі днямі ўкраінскім сілам удалося выціснуць расейцаў за межы ўсходніх прыгарадаў. Для расейскіх войскаў гэта важны транспартавы вузел. Захоп гораду адкрые ім шлях на захад. Атакі ворага ўдаецца адбіваць, аднак расейцы ўжо знішчылі 60 % дамоў.

Пра тое, як выглядае сітуацыя ў Бахмуце цяпер, праграме «Прасвет» распавёў камандзір батальёну «Волат» палка Кастуся Каліноўскага Ян Мельнікаў. Ён ветэран, які абараняе Украіну з 2014 г.

Падрабязнасці – у эксклюзіўным рэпартажы.

belsat.eu

Стужка навінаў