У Саудаўскай Аравіі пачаліся перамовы пра мірнае ўрэгуляванне вайны ва Украіне


У Джыдзе ў Саудаўскай Аравіі сабраліся прадстаўнікі заходніх краінаў, Бразіліі, ПАР, Інданезіі, а таксама Кітаю і Украіны, каб абмеркаваць мірнае ўрэгуляванне вайны ва Украіне. Расею на кансультацыі не запрасілі, піша «DW».

Украінскі сцяг. Крыніца: iz.ru

Дарадцы ў справе бяспекі амаль 40 краінаў, сярод якіх ЗША, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Кітай, Бразілія, ПАР, Інданезія і Украіна, пачалі ў Саудаўскай Аравіі перамовы наконт сітуацыі ва Украіне і мірнага ўрэгулявання вайны. Расею да ўдзелу ў кансультацыях не запрасілі.

Падчас сустрэчы краіны маюць намер «кансалідаваць розныя мірныя планы», у тым ліку тыя, што раней прэзентавалі Кітай, краіны Афрыкі і Бразілія, з планам на 10 пунктаў, прапанаваным Украінаю. Галоўнае спадзяванне Украіны – дасягнуць дамоўленасці пра асноўныя прынцыпы ўрэгулявання.

У Крамлі адрэагавалі на гэтыя кансультацыі і заявілі, што будуць сачыць за перамовамі, але ўласна захаду ўспрымаюць як спробу стварыць «антырасейскую кааліцыю».

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў