Урад дазволіў часцей выязджаць з Беларусі, але не ўсім. Хто атрымаў такое права?


Памежны пераход Берасце, 20 снежня.
Фота: Белсат

Савет Міністраў Беларусі ўнёс змены ў Пастанову № 624 ад 30 кастрычніка 2020 года аб мерах перадухілення распаўсюду інфекцыйнай хваробы. Адпаведную пастанову (№ 504 ад 1 верасня) сёння афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Змены датычаць выезду за межы краіны праз наземныя пункты пропуску. Цяпер людзі змогуць выязджаць з краіны ўдвая часцей: адзін раз за тры месяцы, а не раз за паўгода, як раней. Праўда, усё яшчэ не ўсе.

Выязджаць з Беларусі цяпер можна часцей:

  • грамадзянам Беларусі, якія маюць від на жыхарства, пашпарт для сталага пражывання за межамі краіны ці іншы дакумент, які пацвярджае права на сталае або часовае пражыванне за мяжою;
  • грамадзянам Беларусі, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць працу або навучанне за мяжою;
  • замежным грамадзянам, якія маюць дазвол на сталае або часовае пражыванне ў Беларусі, пры выездзе ў краіну свайго грамадзянства.

Дакумент уступае ў моц пасля апублікавання.

Hавiны
Для выезду з Беларусі цяпер дастаткова часовага дазволу на жыхарства за мяжой
2021.07.16 21:21

Нагадаем, што выезд з Беларусі праз наземныя пункты пропуску быў абмежаваны са снежня 2020 года. Афіцыйна – з прычыны пандэміі каронавіруса.

Пры гэтым спачатку забаранілі выязджаць нават тым, хто мае часовы від на жыхарства за мяжою. З ліпеня дазволілі і тым, хто мае часовы ВНЖ у іншай краіне, але не часцей як 1 раз за 6 месяцаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў