«Кібер-Партызаны» сцвярджаюць, што ў іх есць доступ да базы дадзеных Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Па словах узломшчыкаў, у іх распараджэнні апынуліся дадзеныя па месцах працы і выплатаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва з боку афіцыйна працаўладкаваных грамадзянаў Беларусі.
«Кібер-Партызаны» злілі ў вольны доступ звесткі пра выплаты падаткаў Рыгора Азаронка, Наталлі Эйсмант, Дзмітрыя Баскава за апошнія некалькі гадоў.
Так, напрыклад, прапагандыст дзяржаўнага тэлеканалу «СТВ» Азаронак у 2020 годзе выплаціў у ФСАН у два разы больш, чым у 2019 годзе.
Але наколькі верныя гэтыя дадзеныя пра заробкі – цяжка казаць.
Рашэннем ад 21 кастрычніка Міністэрства ўнутраных справаў пастанавіла прызнаць групы грамадзянаў, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогаю каналу «Кибер-Партизаны» і чату «Киберсливы», экстрэмісцкімі фармаваннямі і перадухіляць іхную дзейнасць.
АД belsat.eu