Жыхарку Менску аштрафавалі за бела-чырвоныя шкарпэткі


Мянчанку Наталлю затрымалі 25 сакавіка толькі за тое, што на ёй былі шкарпэткі белага колеру з чырвонай паласой. За гэта суд аштрафаваў яе на 80 базавых велічыняў (2320 рублёў), піша Tut.by.

24 сакавіка да Наталлі Сіўцова-Сядушкінай наведаліся міліцыянты. На балконе яе кватэры сілавікі пабачылі чырвоныя і белыя стужачкі. Яны знялі стужкі а на жанчыну склалі пратакол за пікетаванне. 25 сакавіка Наталлю прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні і суд прызначыў ёй штраф у памеры 70 базавых велічыняў (2030 рублёў).

Вечарам таго ж дня жанчына пасля суда выйшла на курсы кіроўцаў, але па дарозе яе схапілі сілавікі і паведамілі, што нібыта ў яе «шкарпэткі не таго колеру». На наступны дзень Наталлю зноў судзілі паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП. Але суддзя адправіў пратакол на дапрацаванне. У выніку міліцыянты напісалі ў пратаколе, што дзяўчына была не толькі ў бел-чырвона-белых шкарпэтках, але і падымала рукі ўгору з пальцамі, складзенымі ў «V».

У выніку суддзя Сяргей Шаціла аштрафаваў Наталлю на 80 базавых велічыняў (2320 рублёў). Адметна, што менавіта гэты суддзя раней судзіў Наталлю за стужачкі.

«Цяпер я павінна 4350 рублёў. Такіх грошай на пагашэнне штрафу ў мяне няма, хоць я працую, але адкладаць запасы магчымасцяў не маю. Спрабавала апратэставаць рашэнне суда па стужках – яго пакінулі ў сіле. Цяпер буду спрабаваць апратэставаць рашэнне па шкарпэтках», – кажа жанчына.

Hавiны
БЧБ з элементамі дзяржаўнага сцяга. Ці замінае гэта пілотам?
2021.04.29 15:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў