«Пагроза выбуху была наўмысна хлуслівая». ІКАО працягне расследаванне пасадкі самалёта «Ryanair» у Менску


У Манрэалі ў межах першага паседжання 225-й сесіі Рады ІКАО разгледзелі справаздачу сакратарыяту арганізацыі пра расследаванне фактаў падзеяў, звязаных з перанакіраваннем рэйсу «Ryanair» FR4978 23 траўня 2021 года. Рада заявіла, што ў інфармацыі, перададзенай Беларуссю, маюцца неадпаведнасці і прабелы.

Рада ІКАО выказала занепакоенасць прабеламі ў інфармацыі, пададзенай Беларуссю, і неадпаведнасцямі ў доказах у дачыненні важных аспектаў фактычнай рэканструкцыі падзеяў. Падкрэсліваецца, што пагроза выбуху супраць FR4978 была «наўмысна хлуслівая і паставіла пад пагрозу бяспеку самалёта падчас палёту».

Рада нагадала, што распаўсюд хлуслівай інфармацыі, якая ставіць пад пагрозу бяспеку паветранага судна, – гэта парушэнне Манрэальскай канвенцыі, і рашуча асудзіла такую практыку.

Удзельнікі паседжання папрасілі следчую групу ІКАО працягнуць працу для высвятлення адсутных фактаў і паведаміць пра зробленыя высновы.

Hавiны
З’явіліся падрабязнасці справаздачы расследавання ICAO адносна пасадкі «Ryanair» у Менску
2022.01.18 15:33

У дыскусіях у Манрэалі бралі ўдзел афіцыйныя прадстаўнікі дзяржаваў, якія не ўваходзяць у Раду ІКАО, але маюць асаблівую зацікаўленасць у працэсе, а менавіта – Беларусь, Літва, Польшча ды Ірландыя.

Рада заклікала сябраў арганізацыі працягваць супрацоўнічаць з расследаваннем ІКАО. Канчатковы вынік расследавання накіруюць Генеральнаму сакратару ААН.

Самалёт «Ryanair» 23 траўня 2021 года зрабіў вымушаную пасадку ў Менску пасля інфармацыі пра мініраванне, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная сяброўка Соф’я Сапега былі затрыманыя. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля захопу апазіцыйнага блогера. Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні ўладаў Беларусі. Інцыдэнт з рэйсам Афіны – Вільня пацягнуў увядзенне жорсткіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Hавiны
«Набліжае да нашых мэтаў». Юрыст Кірылюк распавёў, на што паўплывае расследаванне ФБР пра «Ryanair»
2022.01.22 11:54

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў