Намесніка старшыні КХП БНФ аштрафавалі за Дзяды


Намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі аштрафаваны на 765 рублёў (30 базавых велічыняў) за тое, што не пажадаў падпісваць дамовы на паслугі міліцыянтаў і камунальнікаў падчас шэсця на Дзяды і мітынгу ў Курапатах 3 лістапада, паведамляе Радыё «Свабода».

Юрася Беленькага пакаралі як арганізатара шэсця на Дзяды. Пратакол на палітыка склалі за тое, што ён не пажадаў падпісаць дамову на паслугі камунальнікаў і міліцыянтаў.

«Гэта цалкам палітычнае і незаконнае рашэнне. Відавочны ціск на тыя палітычныя структуры, якія стаяць на пазіцыях адстойвання незалежнасці і гатовыя арганізаваць масавыя пратэсты супраць паглынання Беларусі Расеяй», – сказаў у каментары пасля суду Юрась Беленькі.

Палітык мае намер абскардзіць пастанову суда.

Hавiны
Былога назіральніка арыштавалі на 14 содняў за патрабаванне пералічыць галасы
2019.12.09 13:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў