Былога назіральніка арыштавалі на 14 содняў за патрабаванне пералічыць галасы


Пятро Маркелаў, «Мітынг за дэкрыміналізацыю марыхуаны», 17 лютага 2018

Пятра Маркелава, назіральніка падчас мінулых парламенцкіх выбараў, затрыманага на выбарчым участку, пакаралі адміністратыўным арыштам.

Пра прысуд актывісту паведаміла ў Facebook старшыня грамадскага аб’яднання «Прававая ініцыятыва» Вікторыя Фёдарава.

Пётр Маркелов 14 суток

Opublikowany przez Victorię Fedorovą Poniedziałek, 9 grudnia 2019

Прысуд вынесла суддзя Маскоўскага раённага суду Таццяна Матыль, якая знаходзілася ў спісах неўязных у краіны Еўразвязу. Яна асудзіла актывіста на 14 содняў арышту.

Пётр Маркелаў быў назіральнікам на ўчастку №286 участку 99-й акругі. Пасля таго, як ён стаў здымаць на відэа патрабаванне кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блоку» Стаса Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы, на ўчастак прыбыў нарад міліцыі.

Сразу после объявления результатов подсчета бюллетеней, отданных в основной день голосования. За депутата Комаровского — 218, за Василевского — 91, за Stas Shashok — 46, против всех — 13.Балагана и не было бы, если бы мы своими глазами не видели реальное число голосов, отданных за Стаса.При подсчете голосов, каждый член комиссии сначала сделал себе стопку бюллетеней (лицевой стороной вниз, конечно). После этого они начали по одному переворачивать бюллетени и ставить палочку напротив имени кандидата на отдельных листах. И если в урне досрочного голосования уверенно лидировал Комаровский (по понятным причинам), то в урне для голосования в основной день лидерами были Стас и «против всех». Мы видели, что у всех членов комиссии в их результатах подсчета в основной день на этом участке побеждал Стас, за которого отдали голоса несколько сотен избирателей.Как видно на видео, сами члены комиссии не принимают участия в балагане. Вместо этого работают «наблюдатели».

Opublikowany przez Piotra Markiełaŭ Niedziela, 17 listopada 2019

Пасля непрацяглай размовы назіральніка пачалі выцягваць з участку сілай. Міліцыянты надзелі на яго кайданкі і павезлі ў аддзел міліцыі. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары