Нафта з Казахстану стане альтэрнатывай для расейскай сыравіны


Канцэрн «Белнафтахім» разлічвае, што ў кастрычніку, падчас візіту ў Казахстан кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпіша пагадненне з кіраўніцтвам гэтай краіны аб гандлі нафтай і нафтапрадуктамі. Пра гэта піша interfax.

«Пагадненне адпрацаванае, плануецца, што яно павінна быць падпісана ў кастрычніку. Магчыма, што гэта адбудзецца падчас візіту кіраўніка дзяржавы ў Нур-Султан», – паведаміў намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

Пры гэтым Сізоў удакладніў, што ў дамове не прапісаныя аб’ёмы, абумоўленыя толькі ўмовы паставак.

Амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў распавёў пра кошты на газ і кампенсацыю на нафтавы манеўр

Акрамя таго Уладзімір Сізоў адзначыў, што па выніках бягучага году НПЗ, нягледзячы на ​​негатыўныя наступствы падатковага манеўру ў нафтавай сферы і пастаўкі забруджанай хларыдамі нафты з Расеі не атрымаюць стратаў

«Мы можам зрабіць асцярожны пэўны прагноз пра тое, што мы не атрымаем стратаў па выніках працы заводаў у 2019 годзе», – сказаў Уладзімір Сізоў.

У «Белнафтахіме» падлічылі бягучыя страты ад падатковага манеўру ў Расеі

Забруджаная нафта трапіла ў трубаправоды, што ідуць па Беларусі, а адпаведна і на айчынныя НПЗ напрыканцы траўня сёлета. У выніку гэта спрычынілася да сурʼёзных наступстваў, сярод якіх не толькі істотнае скарачэнне экспарту сыравіны і нафтапрадуктаў, але і ў цэлым замаруджванне эканамічнага развіцця цэлага рэгіёну. Прынамсі пра гэта адзначылі эканамісты ў эканамічным аглядзе краінаў-удзельніц Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР).

ЕАБР: «Брудная» нафта замарудзіла эканамічны рост у Расеі і Беларусі

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары