У «Белнафтахіме» падлічылі бягучыя страты ад падатковага манеўру ў Расеі


Цягам студзеня – траўня 2019 года страты Беларусі ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расеі склалі больш за 100 мільёнаў долараў, заявіла намесніца старшыні канцэрну «Белнафтахім» Святлана Гурына ў інтэрв’ю часопісу «Вестник Белнефтехима».

«Калі казаць пра бягучы год, то за пяць месяцаў страты ад падатковага манеўру для эканомікі рэспублікі склалі каля 130 мільёнаў долараў», – паведаміла Святлана Гурына.

Святлана Гурына таксама адзначыла, што ў канцэрне разлічылі наступствы падатковага манеўру да 2024 году і актыўна вывучаюць досвед працы іншых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, якія набываюць нафту па сусветных коштах.

«З мэтаю забеспячэння эфектыўнай працы НПЗ у новых умовах пастаўлена задача і перад гандлёвымі кампаніямі – павысіць прыбытковасць продажаў нафтапрадуктаў на вонкавых рынках», – дадала намесніца старшыні кампаніі.

Hавiны
Перамовы Беларусі і Расеі пра кампенсацыю за падатковы манеўр паставілі на паўзу
2019.05.31 10:56

Паліва стане даражэй

«Да 2024 годзе ва ўмовах набыцця НПЗ нафты па сусветных коштах, кошты на беларускіх АЗС запатрабуюць карэкцыі ў бок павелічэння. Прагноз паказвае, што іх узровень застанецца ніжэй, чым у суседніх краінах, акрамя, вядома, коштаў на расейскім рынку, дзе перапрацоўшчыкам нафты вылучаюцца бюджэтныя кампенсацыі для стрымлівання коштаў на маторнае паліва», – спрагназавала Святлана Гурына.

Спрэчкі вакол падатковага манеўру

Падатковы манеўр, які распачалі рэалізоўваць у Расеі, прадугледжвае, што ўжо з 2019 году распачнецца паэтапнае ануляванне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку з 2024 года Беларусь будзе набываць сыравіну па сусветных коштах.

Hавiны
МВФ ацаніў наступствы расейскага падатковага манеўру для Беларусі
2019.01.18 12:38

Паводле міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, агульныя страты бюджэту Беларусі ад падатковага манеўру 2019-га да 2024 году могуць скласці $ 8–12 млрд. Менск жадае атрымаць ад Масквы кампенсацыю за падатковы манеўр, але расейскі бок на гэта не пагаджаецца і патрабуе ад Беларусі больш шчыльнай інтэграцыі ў межах Саюзнай дзяржвы.

Hавiны
Беларусь пакуль не дамовілася з Расеяй наконт падатковага манеўра
2019.05.16 16:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў