Беларусь пакуль не дамовілася з Расеяй наконт падатковага манеўра


Намеснік міністра фінансаў Андрэй Белкавец заявіў, што перамовы па кампенсацыі Беларусі стратаў ад падатковага манеўру ў Расеі працягваюцца на ўсіх узроўнях, але дамоўленасці пакуль не дасягнутыя. Пра гэта паведамляе БелТА.

Паводле Белкаўца, тэма кампенсацыі за падатковы манеўр увесь час паднімаецца. «Абмеркаванне ідзе на ўсіх узроўнях», – адзначыў ён. Аднак вынікаў, якія можна было б агучыць, пакуль няма.

«Гэта пытанне, па якім пакуль няма ніякіх пэўных рашэнняў, дамоўленасцяў», – дадаў намеснік міністра.

  • Падатковы манеўр, які плануе рэалізаваць Расея, прадугледжвае, пачынаючы з 2019 года, паэтапнае ануляванне экспартных мытаў на нафту пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку з 2024 года Беларусь будзе закупляць сыравіну па сусветных коштах і пазбавіцца перавагі над канкурэнтамі па-за межамі ЕАЭС. Паводле міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча, агульныя страты бюджэту краіны ад падатковага манеўру 2019-га да 2024 года могуць скласці $ 8–12 млрд. Менск хоча атрымаць ад Масквы кампенсацыю за падатковы манеўр, але расейскі бок на гэта пакуль не пагадзіўся.
  • Менск патрабуе ад Масквы кампенсацыі стратаў ад падатковага манеўра. Аднак расейскае кіраўніцтва ўвязвае рашэнне гэтага пытання з паглыбленнем інтэграцыі – у прыватнасці, рэалізацыяй дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу неаднаразова заяўляў, што Беларусь ніколі не адмовіцца ад свайго суверэнітэту.
Hавiны
Пуцінскі дэдлайн для Лукашэнкі
2019.04.22 12:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў