Надвор'е на 25 верасня: у некаторых раёнах да - 4 ° С


У сераду надворʼе ў Беларусі працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе.

25 верасня прагназуецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

У ноч на 25 верасня ў некаторых раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да – 4 ° С.

Мінімальная тэмпература паветра складзе +1.. + 5 ° С; максімальная тэмпература днём +9.. + 15 ° С (па поўдні да + 17 ° С).

Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе падаць.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў