Начальніку вайскова-медычнага ўпраўлення Мінабароны пагражае 9 гадоў турмы


Дзяржаўны абвінаваўца Юры Шарснёў просіць суд пакараць начальніка вайскова-медычнага ўпраўлення Мінабароны Аляксея Яськова 9 гадамі пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Яськова вінавацяць у злоўжыванні ўладаю і хабарніцтве. Паводле следства, вайсковы чыноўнік атрымаў $ 18 тысяч ад намесніка дырэктара кампаніі «Геол-М» Семянюк за інсайдэрскую інфармацыю пра закупы медычнага абсталявання і лабіяванне інтарэсаў гэтай фірмы. Адпаведныя паказанні даў сам Семянюк, аднак Яськоў сваю віну не прызнае. Адзін з сведкаў, загадчык эндаскапічным аддзяленнем 432-га клінічнага цэнтра (вайсковы шпіталь) Ігар Равуцкі, распавядаў на судзе, што ніякіх указанняў па закупцы абсталявання ад Яськова не атрымліваў, заданне рыхтавалася не пад канкрэтную фірму.

44-гадовага Аляксея Яськова затрымалі ў чэрвені 2018 год, з таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

  • Суд на Яськовым – частка вялікай справы аб карупцыі пры закупах медычнага абсталявання і лекаў. У СМІ яе называюць «справай медычных функцыянераў» або «справай медыкаў».
  • У межах справы вясной–летам 2018 года былі затрыманыя больш за 60 асобаў (у тым ліку 37 чыноўнікаў). Паводле КДБ, хабары даходзілі да $ 350 тыс. за адзін раз. Незаконна атрыманыя грошы пераводзіліся на рахункі фірмаў у Гон-Конгу, Літве, Латвіі, Расеі і ПАР. Праз карупцыю кошт і лекаў, і абсталявання завышаўся на 10-60 %, у асобных выпадках – на 100 %.
  • Частка фігурантаў справы ўжо атрымалі выракі суду. 8 лютага Менскі гарадскі суд пакараў за карупцыйныя злачынствы былога намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага шасцю гадамі пазбаўлення волі, а былога галоўнага доктара 12-ай гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Уладзіміра Краўчонка – пяццю. Суд Цэнтральнага раёну Менску 15 лютага пакараў былога начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэя Стрыжака 7,5 гадамі пазбаўлення волі. Менскі гарадскі суд 15 лютага пакараў былога дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, акадэміка Аляксандра Бялецкага 7,5 гадамі.

ІІ belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў