18 лістапада, на традыцыйнае «кармленне галубоў» у Берасці на галоўную плошчу гораду выйшлі каля 130 чалавек. Берасцейцы, якія выступаюць супраць будаўніцтва заводу па вытворчасці акумулятарных батарэяў кампаніяй «АйПауэр», штонядзелю выходзяць на плошчу Леніна пачынаючы з 5 сакавіка бягучага году.
Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі чарговую адмову ўладаў сустрэцца з супернікамі будаўніцтва заводу. Акрамя таго дыскусіі выклікалі словы першай намесніцы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкінай, якая паведаміла, што ў прыродаахоўнае ведамства паступіў удакладнены праект заводу на паўторную дзяржаўную экалагічную экспертызу.
Opublikowany przez Denisa Malyshenkę Niedziela, 18 listopada 2018
СК, belsat.eu