На выходныя вернецца цяпло


Цягам выходных у Беларусі зменіцца надвор’е, паветра з Захаду прынясе цяпло. Месцамі пройдуць дажджы, паведамляе Белгідрамет.

2 лістапада чакаецца воблачнае надворʼе, пераважна без ападкаў. Днём месцамі па Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу магчымы дождж з мокрым снегам. Тэмпература паветра ноччу ад 3 марозу да двух градусаў цяпла. Днём прагназуецца ад 3 да 9 вышэй за нуль.

У нядзелю, 3 лістапада, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе Беларусі магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да шасці цяпла, днём 6 – 12 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе чакаецца ажно да 15 цяпла.

Аб’ектыў
Пабітыя тэмпературныя рэкорды па ўсёй Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў
2019.10.21 22:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў