Ноччу 1 снежня ў вёсцы Сялец Лагойскага раёну здарыўся пажар, у выніку якога загінулі тры чалавекі. Пра гэта паведамілі ў Менскім абласным аддзяленні МНС.
Паведамленне пра загаранне паступіла ў 03:07.
Паводле Следчага камітэту, падчас тушэння пажару былі знойдзеныя без прыкметаў жыцця двое мужчынаў 21 і 24 гадоў і 18-гадовая дзяўчына, сваякам якой належыць хата. Яшчэ адна 18-гадовая дзяўчына здолела выратавацца.
Адной з прыярытэтных версіяў прычыны пажару з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання.
МГ belsat.eu