На Паўднёва-Украінскай АЭС спрацавала сістэма абароны, адключаны энергаблок


Трэці энергаблок Паўднёва-Украінскай АЭС раніцай 4 студзеня быў адключаны ад энергасеткі пасля спрацоўвання аўтаматычнай абароны, паведамляе прэс-служба кампаніі «Энергаатам», якая з’яўляецца аператарам станцыі. Дакладная прычына, па якой абарона спрацавала, пакуль невядомая.

У кампаніі сцвярджаюць, што павышэння радыяцыйнага фону на самой АЭС і на тэрыторыі навокал не зафіксавана. Заўваг да працы іншых энергаблокаў таксама няма.

Паўднёва-Украінская АЭС знаходзіцца ў Мікалаеўскай вобласці Украіны. Яна складаецца з трох энергаблокаў, сумарная магутнасць якіх дасягае 3000 МВт.

У 2015 годзе праз спрацоўванне аўтаматычнай абароны на трэцім энергаблоку ўжо адключалі генератар. Праца электрастанцыі тады была адноўленая на працягу сутак. У траўні 2016 гады аўтаматычная абарона спрацавала на другім энергаблоку праз памылковыя дзеянні персаналу АЭС.

Hавiны
Ці будзе Кіеў купляць электраэнергію з БелАЭС?
2019.11.23 09:57

КА belsat.eu

Стужка навінаў