Ці будзе Кіеў купляць электраэнергію з БелАЭС?


На паседжанні беларуска-украінская групы па супрацы ў палівна-энергетычнай галіне абмяркоўваліся пытанні аб імпарце электраэнергіі: прагназуецца, што ў 2020 годзе Украіна імпартуе з Беларусі 2,1 млрд кВт·г.

Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя Украіны.

«Электрычнасць – гэта прыярытэт, – заявіў міністр энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя Украіны Аляксей Аржэль. – БелАЭС павінна пачаць працаваць у лютым, можа з’явіцца лішак электраэнергіі. Зразумела, варта ўлічваць вызначаныя абʼёмы міждзяржаўнага перакрыжавання ў энергетыцы».

У прэс-рэлізе ўкраінскага міністэрства асоба падкрэліваецца: імпарт электраэнергіі з БелАЭС падчас пасяджэння працоўнай групы не абмяркоўваўся. Канстатаваўся толькі факт залішняй вытворчасці электраэнергіі на беларускім рынку электраэнергіі пасля пачатку эксплуатацыі БелАЭС. Але «Украіна не мае намеру набываць такія лішкі», адзначаюць у міністэрстве.

ВІДЭА
Нуль кілават у Літву. Усё, каб БелАЭС не пачала працаваць
2019.10.30 08:05

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў