Украіна ў ААН: На мяжы з намі стаяць 87 750 расейскіх вайскоўцаў


Уздоўж украінска-расейскай мяжы, у анексаваным Крыме ды на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай вобласцяў Расея засяродзіла больш за 87 750 вайскоўцаў.

Пра гэта старшыня прадстаўніцтва Украіны ў ААН Уладзімір Ельчанка заявіў на пасяджэнні Рады бяспекі ААН з нагоды чацвёртай гадавіны падпісання Комплексу захадаў для выканання Менскіх пагадненняў.

Hавiны
«Мазаічны» падыход Лукашэнкі да канфлікту на Данбасе. ТОП-10 цытатаў пра расейска-украінскую вайну
2019.01.15 06:00

«Станам на пачатак лютага, расейскія ўзброеныя фармаванні на Данбасе мелі 496 баявых танкаў (гэта можна параўнаць з арсеналам Нямеччыны, Францыі ці Інданезіі), 938 баявых бранявых машын (арсенал Перу і Кувейту), 128 рэактыўных сістэмаў залпавага агню (крыху менш, чым у Інданезіі), 776 артылерыйскіх сістэмаў і самаходнай артылерыі (можна параўнаць з арсеналам Казахстану і Эфіопіі)», – сказаў Ельчанка.

Раней кіраўнік Упраўлення камунікацыяў і прэсы Міністэрства абароны Украіны Аляксей Чарнабай паведаміў, што Расея размясціла каля ўкраінскай мяжы не менш за 28 батальённых тактычных групаў. Яны складаюцца з кантрактнікаў і маюць сучаснае ўзбраенне і тэхніку.

ВІДЭА
«У беларускіх афіцэраў адкрыта прарасейскія настроі». Былы спецназавец з в/ч 3214 ваюе за Украіну
2018.12.26 16:31

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў