На 140 мільёнаў рублёў папоўніўся бюджэт летась за кошт штрафаў


Паводле справаздачы МУС, цягам мінулага году супрацоўнікі міліцыі зарэгістравалі 4043,8 тысячаў адміністрацыйных правапарушэнняў. Сума накладзеных штрафу за гэтыя правапарушэнні ў 2018 годзе склала 139,2 мільёнаў рублёў супраць 133,5 мільёнаў у 2017 годзе.

Агулам колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў летась вырасла на 103,3 % у параўнанні з 2017 годам. Гэтак, згодна з падлікамі міліцыі, за перавышэнне хуткасці руху вынесена 1 922,9 тысячаў адміністрацыйных спагнанняў (у 2017 годзе – 1 792,8 тысячаў). За распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы – 301,9 тысячаў (у 2017 годзе – 287,5тысячаў), за дробнае хуліганства – 54,7тысячаў (у 2017 годзе – 92,6тысячаў), за наўмыснае прычыненне цялесных пашкоджанняў – 45,4тысячаў (у 2017 годзе – 37,2тысячаў).

Па віне кіроўцаў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, летась агулам у краіне адбылося 289 дарожна-транспартных здарэнняў (у 2017 годзе – 361). За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага апʼянення прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 20,1 тысячаў кіроўцаў (на 10,8 % меней, чым у 2017 годзе).

Пры гэтым, паводле справаздачы МУС, у 2018 годзе на 4 % вырас узровень хабарніцтва – зарэгістравана 1999 фактаў атрымання хабару, яшчэ прыкладна па 800 – службовых падробак і крадзяжоў шляхам прысабечвання або выдаткоўвання. На злоўжыванні паўнамоцтвамі трапляліся амаль 300 разоў, а на крадзяжах такім чынам – яшчэ больш за 700. Але агулам колькасць крымінальных злачынстваў скарацілася амаль на 20 %, адзначылі ў МУС.

Варта адзначыць, што істотна міліцыянты выпісалі штрафаў журналістам нашага тэлеканалу. Па выніках мінулага году супрацоўнікаў «Белсату» афтрафавалі агулам амаль на 80 тысячаў долараў ЗША.

Замест таго, каб лавіць злачынцаў, рэчыцкія міліцыянты ўзяліся за шуфлі і расшышчаюць снег

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары