Замест таго, каб лавіць злачынцаў, рэчыцкія міліцыянты ўзяліся за шуфлі і расшышчаюць снег


Праваахоўнікі вырашылі далучыцца да акцыі БРСМу «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям. Зіма» і прыбраць гурбы каля пад’ездаў дамоў, дзе жывуць пажылыя самотныя людзі ды ветэраны.

Начальнік аддзелу ДАІ Рэчыцкага РАУС Андрэй Кацянкоў, які ўзначаліў «снежны дэсант», распавёў, што нікога ўгаворваць не давялося, хлопцы выйшлі па першым слове:

«Зрабіць добры ўчынак заўсёды прыемна».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў