МЗС Расеі заявіла пра прыпыненне вайсковай і грамадзянскай супрацы з NATO


Масква не бачыць прыкметаў таго, што ў NATO ведаюць, як выйсці з існага крызісу ў двухбаковых адносінах, заявіў намеснік кіраўніка расейскага МЗС Аляксандр Грушко. Таму Расея спыняе супрацу з NATO па вайсковай і грамадзянскай лініях, перадае РИА Новости.

«У NATO самі адмовіліся ад пазітыўнага парадку дня ў адносінах з Расеяй. Яе не існуе. І пакуль няма прыкметаў таго, што ў NATO ведаюць, як выходзіць з гэтага тупіка», – сказаў намеснік міністра, які раней працаваў прадстаўніком Расеі пры альянсе.

Паводле яго словаў, бягучы крызіс у адносінах Расеі і NATO з’яўляецца самым працяглым у гісторыі. Ён адзначыў, што Масква захавала кантакты з асобнымі краінамі альянсу.

Але ваенны канфлікт з Паўночнаатлантычным альянсам не прадбачыцца, таму што гэта стане катастрофай для ўсяго чалавецтва, запэўніў Грушко.

У Альянсе таксама падкрэсліваюць, што камунікацыі з Расеяй практычна няма. Сітуацыя з кантактамі выглядае нават горш, чым была падчас халоднай вайны.

Hавiны
Камунікацыя NATO з Расеяй стала горшай, чым падчас халоднай вайны
2019.04.15 07:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў