МЗС Чэхіі занепакоенае сітуацыяй у Беларусі


МЗС Чэхіі.
Фота: VitVit / wikimedia.org

Міністэрства замежных справаў Чэхіі выступіла ў Twitter з заявай адносна сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

МЗС выказала «занепакоенасць сітуацыяй у Беларусі пасля адмовы ў рэгістрацыі двух апазіцыйных кандыдатаў».

«Мы цалкам паважаем і падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Беларусі, але ў той жа час мы заўсёды будзем падтрымліваць свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, а таксама роўную палітычную канкурэнцыю», – гаворыцца ў заяве.

У суполцы «Беларусы Чэхіі» ў Facebook каментатары выказваюць незадаволенасць занадта мяккай заявай чэшскага МЗС.

«Ні пра што», – піша Таццяна Кажамяка.

«Вой, занепакоенасць выказалі! Ура! Нам гэтага вельмі не хапала! Цяпер зажывем!» – дадае Іван Лявончык.

Разам з тым шмат хто адзначае, што МЗС – гэта дыпламатычнае ведамства.

Гэтак, нагадвае Сяргей Фішар, асобнае МЗС краіны-чальца ЕЗ не можа санкцыі абвесціць.

«Вада камень точыць, а плынь камень знясе», – дадае Тарас Беражны.

https://www.facebook.com/groups/belarusians/permalink/3468994589812631/

Але грамадзянка Чэхіі Светлана Вранава, якая прыхільна ставіцца да беларускага нацыянальнага руху, мяркуе, што «калі гэта ўсё, то гэта ганьба».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў