МЗС Беларусі нагадаў грамадзянам пра каранцін у Італіі і Ізраілі


МЗС Беларусі нагадаў грамадзянам краіны пра абмежаванні, якія ўвялі ў Італіі і Ізраілі ў сувязі з каронавірусам. Вонкавапалітычнае ведамства ў facebook заклікае беларусаў пакуль устрымацца ад падарожжаў.

МЗС Беларусі нагадвае, што ў Італіі ўвялі каранцін да 3 красавіка бягучага году. Да гэтага чысла турыстычныя паездкі ў Італію не дапускаюцца. Тыя, хто прыбывае ў Італію паветраным транспартам (за выключэннем транзіту) павінны абгрунтаваць мэту падарожжа.

Урад Ізраілю ўвёў абавязковы 14-дзённы каранцін для ўсіх грамадзянаў, якія прыбылі з-за мяжы ў перыяд з 9 да 23 сакавіка 2020 года. Акрамя таго, уезд у Ізраіль магчымы толькі пасля атрымання адпаведнага пацвярджэння пасольства Ізраілю ў Менску.

Hавiны
«Уся краіна – чырвоная зона». Чаму беларусы не спяшаюцца вяртацца з Італіі?
2020.03.10 17:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў