«Мяне не папярэдзілі, што трэба па-беларуску»: фрылансэры запісалі на відэа перапалку з міліцыянтамі

ВІДЭА

Міліцыянты падпільнавалі берасцескіх журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука, каб узяць паказанні, але насамрэч мелі ўжо складзеныя пратаколы.

Маёра Уладзіміра Савву і ягонага калегу Вадзіма Сабалеўскага цікавіла, ці былі журналісты на здымках у вёсцы Азяты Жабінкаўскага раёну 20 жніўня.

Працаўнікі органаў не захацелі даць тлумачэнняў на беларускай мове і складаць пратаколу па-беларуску, бо ў іх не было адпаведных бланкаў. Таму яны змушалі журналістаў падпісаць паказанні, не азнаёміўшы тых з правамі.

Алесь Ляўчук і міліцыянты

«Я ж кажу вам, што не памятаю, дзе была і што рабіла 20 жніўня, а вы пішаце, што мяне там не было, гэта не так. І я хачу, каб вы мне патлумачылі правы па-беларуску, а вы не можаце гэтага зрабіць», – сказала Мілана Харытонава.

«Дык вы мяне не папярэдзілі, што трэба будзе па-беларуску», – адказаў разгублена маёр.

Пасля апытання праваахоўнікі адразу ўручылі журналістам ужо падрыхтаваныя пратаколы: адзін нібыта за працу без акрэдытацыі і выраб матэрыялу пра работнікаў, якім год не плацілі заробку і не хацелі звальняць, другі – за здымкі ў вёсцы, дзе адбыўся масавы падзеж свіней.

Працаўнікам год не плацілі заробак і не хацелі звальняць

Трагедыя жабінкаўскіх вяскоўцаў – масава гінуць свінні

Раней маёр Жабінкаўскага РАУС Уладзімір Савва ўжо паляваў на журналістаў, каб скласці на іх пратакол. Калі не атрымалася іх затрымаць, ён распрацаваў спецаперацыю. Міліцыянты атачылі школу, куды Алесь Ляўчук прыйшоў на бацькоўскі сход.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары