«Мы зноў зробім Амерыку багатай». Трамп пачаў новую прэзідэнцкую кампанію


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп афіцыйна распачаў кампанію па пераабранні на другі тэрмін на пасаду кіраўніка краіны.

Пра гэта палітык заявіў падчас выступу на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Арланда ў штаце Флорыда.

«Разам мы працягнем працаваць, змагацца і перамагаць. Мы – адзіная сям’я і адзіная нацыя. Разам мы зноў зробім Амерыку багатай, моцнай, бяспечнай і вялікай», – сказаў Трамп падчас выступу.



На прэзідэнцкіх выбарах у 2016 годзе Доналд Трамп перамог кандыдатку ад дэмакратаў Гілары Клінтан. Наступныя прэзідэнцкія выбары адбудуцца 3 лістапада 2020 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў