«Мы да ўсяго прывыкаем, і гэта страшна!» Гісторыя сям'і, якую разлучыла вайна


Аляксей і Наталля – брат і сястра, 80-я гады

Родныя брат і сястра – Наталля і Аляксей Зорыны – не бачыліся 4 гады. Цесную сувязь сем’яў разарвала вайна.

Раней шлях ад Марыупаля да Растова-на-Доне займаў пару-тройку гадзін і складаў 180 кіламетраў. Цяпер дарога да марыупальцаў складае часам 1500 кіламетраў.

Аляксей Зорын, брат Наталлі, да сястры ў госці прыехаў тыдзень таму. Спыніліся растаўчане у Наталлі і Кірыла. Брат Наталлі Аляксей таксама родам з Марыупаля, але ўжо даўно жыве і працуе ў суседнім па сутнасці Растове. Для параўнання: калі да Данецка ад Марыупаля 120 кіламетраў, то да Растова не нашмат больш – усяго 180 кіламетраў.

Здымак экрана, belsat.eu

«Мы адразу паразмаўлялі пра самае жахлівае… пра тое, што так доўга не бачыліся, што страцілі адзін аднаго. І я за гэтыя 4 гады ні разу не бачыла сваю пляменніцу Сашаньку», – распавядае Наталля.

Потым была тэма вайны і палітыкі, якая выклікала гарачыя спрэчкі з родным братам, распавядае Наташа.

У апошні раз Аляксей прыязджаў у Марыупаль да бацькоў і сястры ў 2015 годзе.

Дарожны знак, які перад пачаткам канфлікту на Усходзе Украіны стаяў на выездзе з Марыупаля на Таганрогскай шашы, belsat.eu

Рашэнні павінны шукаць палітыкі, лічыць Аляксей, «простым смяротным» такая функцыя недаступная. І ўсё, што можна – гэта не паддавацца прапагандзе.

«Мы да ўсяго прывыкаем і гэта страшна!»

«Чалавек такая жывёла, якая да ўсяго прывыкае. Гэта страшна. Мне людзі задаюць пытанні: вось як жа ты з роднымі не бачышся, з бацькамі, з сябрамі. Так, не бачуся, і што?

Жонка мне кажа, вы перасталі тэлефанаваць, перасталі мець зносіны, ну… таму што ў нас усё менш агульных тэмаў для размоў. І тое, што так адбываецца – гэта нармальна, заканамерна і прыродна, але гэта сумна», – са шкадаваннем кажа Аляксей.

Жыхары паўднёвага Растова Марына і Аляксей дабіраліся ў Марыупаль праз Маскву. Ёсць яшчэ адзін шлях – праз Харкаў, але больш за суткі ў аўтобусе з цяжкасцю вытрымліваюць нават дарослыя.

Раней растаўчане цэлымі кампаніямі гасцявалі на Азоўскім моры, прыязджалі раз на месяц, а то і часцей. З пераходам мяжы шлях займаў ад сілы 2-3 гадзіны, максімум 5 гадзін, калі дабірацца на спадарожных. Калі прыедуць у наступны раз, Зорын не ведае.

Репортаж
«Мы ждали, что освободят Донецк, Луганск, Крым…» День, когда началась АТО – вспоминает Мариуполь
2019.06.13 18:52

«Хоць сцяжынка цяпер пратаптаная, аднак усё ўпіраецца ў грошы. У нас была камандзіроўка ў Маскву, з Растова ў сталіцу нам дарогу аплацілі, гэта 30000 рублёў (каля $ 470 – Заўвага рэдакцыі) туды-назад, квіткі на самалёт, і прыкладна 25 000 рублёў (каля $ 390) на цягнік Масква-Запарожжа, і нешта каштавала б нам яшчэ з Запарожжа даехаць, але адтуль нас забраў муж сястры Кірыл», – кажа Аляксей.

Дарога была няпростая, распавядае Марына, замест 200 кіламетраў прыйшлося пераадолець амаль 1500. Самалётам, цягніком, аўтамабілем. І ўсё гэта разам з пяцігадовым дзіцём.

«Бацькі Лёшы і ягоная родная сястра не бачылі нашага дзіцяці. Я падумала, што ім гэта неабходна, ім хацелася б убачыць ўнучку. Іхнай прынцыповай пазіцыяй было не прыязджаць да нас (у Растоў-на-Доне – Заўвага аўтара), таму мы некаторы час збіраліся з сіламі і сродкамі…».

«Лепей уж вы да нас!»

«Я туды не паеду, – не раздумваючы адказвае Кірыл, муж Наталлі. – Мы бывалі там раней і траплялі ў канфлікты з праваахоўнымі органамі, вось як раз з тымі ж хлопцамі, што прыехалі да нас цяпер. І тады не было вайны».

Як распавядае мужчына, усе непрыемныя сітуацыі былі несправядлівымі.

«Нас затрымалі ля Усць-Лабінска, за нібыта неабходную рэгістрацыю, хоць тады грамадзянам Украіны можна было 90 дзён быць у краіне паводле правілаў. Мы, заязджаючы ў краіну, гэта ўдакладнілі, але нас на зваротным шляху проста знялі з аўтобуса.

Да гэтага я ездзіў на Эльбрус, мяне забралі на аўтавакзале цалкам ні за што, пратрымалі ноч у малпоўніку, потым судзілі, потым адпусцілі. Вось хлопцы ж прыехалі, паказалі пашпарты, усе неабходныя дакументы і праехалі. Ва Ўкраіне ўсё ж так, калі нешта не парушыў, цябе не зачэпяць».

Интервью
Нищие в гостях у бедных? Как в России живут украинские беженцы
2018.12.28 17:22

Растаўчане, яшчэ і з сябрам з маскоўскай прапіскай, сапраўды перасеклі мяжу без праблем. Выклік-запрашэнне і замежны пашпарт – вось усё, што трэба для падарожжа ва Ўкраіну з Расеі. А вось украінцам Служба Бяспекі Украіны наведваць Расею і Беларусь з пэўнага часу не рэкамендуе.

«Я лічу, што кожны нясе асабістую адказнасць», – кажа Наталля.

«А яны лічаць інакш, – працягвае думку жонкі Кірыл. – Мы не хацелі на вас нападаць, але вы ж выбралі, у вас жа там дэмакратыя».

Але ёсць тое, у чым абедзве сям’і сыходзяцца – аб усіх пытаннях і праблемах трэба казаць. Вось толькі праўда ў бакоў адрозніваецца.

«Калі не казаць, то ўтворацца «нарывы​», ад якіх будзе яшчэ горш з часам. Вось толькі пра палітыку гаворыцца кожны дзень, і ў кожнага ёсць сваё меркаванне. Так што ўжо ў першы дзень было ясна, што мы адзін аднаго не пераканаем. Таму ў далейшым я лічыла гэтыя дыскусіі бессэнсоўнымі. Як размову глухога з нямым», – кажа Марына, жыхарка паўднёвага Растова.

Фота
Шырокіна – усцяж гарачая кропка на мапе Украіны
2019.02.28 13:34

«Вайна выгадная ўсім – і аднаму, і другому боку», – перакананыя жыхары расейскага Растова. «Каб вайна скончылася, дастаткова, каб Расея адвяла сваю тэхніку і забрала сваіх салдат», – не сумняваюцца жыхары ўкраінскага Марыупаля.

Чытайце іншыя тэксты аўтара:

Hавiны
Дзеці-выхаванцы інтэрнату дапамагаюць УСУ ўмацоўваць берагавую лінію ў Марыупалі
2018.11.26 14:25

Юлія Гаркуша/АА, belsat.eu

Стужка навінаў