Мокры снег і моцны вецер: Белгідрамет папярэджвае аб аранжавым узроўні небяспекі ў суботу


Праз моцны вецер на 16 сакавіка Белгідрамет аб’явіў аранжавы ўзровень небяспекі.

На Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с, а ў Менску – да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -1 да +4 градусаў. Удзень чакаецца ад +3 да +8. Прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў некаторых рэгіёнах – з мокрым снегам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў